Дзмітрый Савіч (злева) на выбарчым пікеце Светлагорская акруговая выбарчая камісія 5 лістапада на чарговым пасяджэнні вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад партыі БНФ Дзмітрыю Савічу. Па меркаванні сябраў камісіі, ён парушыў графік і месца правядзення агітацыйных пікетаў.

У камісію паступілі заявы ад намесніцы старшыні АВК Н. Фурманавай і аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама, які адсочвае правядзенне агітацыйнага пікетавання.

Дзмітрый Савіч на паседжанне АВК не з’явіўся.

Нагадаем, што 1 лістапада кандыдат па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад партыі БНФ Дзмітрый Савіч не дачакаўся свайго перадвыбарчага выступу на тэлеканале “Беларусь 3”. Яго знялі з эфіру.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Светлагорск: кандыдату Савічу акруговая камісія вынесла папярэджанне