Лісты зняволеных да праваабаронцаў. Конкурс мастацкіх прац зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды “Мары з-за кратаў”, які быў арганізаваны праваабаронцамі "Вясна”, выклікаў вялікую цікавасць у месцах пазбаўлення волі. На адрас ПЦ “Вясна” і дагэтуль прыходзяць лісты, у якіх выказваюцца словы падзякі і пажаданні надалей праводзіць такія конкурсы.

Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ. У Віцебску 30 ліпеня будзе абвешчаны прысуд Віктару Паўлаву, які абвінавачваецца  ў забойстве дзьвюх пенсіянерак. У панядзелак дзяржабвінаваўца запрасіў для яго вышэйшую меру пакарання – расстрэл.

Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ. У Віцебску 30 ліпеня будзе абвешчаны прысуд Віктару Паўлаву, які абвінавачваецца  ў забойстве дзьвюх пенсіянерак. У панядзелак дзяржабвінаваўца запрасіў для яго вышэйшую меру пакарання – расстрэл.

Камера і арыштаваны. Ілюстрацыя з сацыяльных сетак У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся асуджаны Максім Бюханчык, які ў дадзены момант адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу №46 у г. Круглае і з'яўляецца «абавязанай асобай» па Дэкрэта №18.

Бабруйскі гарадскі выканкам адмовіў у рэгістрацыі гарадской прафсаюзнай арганізацыі РЭП. "Дакументы ... прадстаўлены не ў поўным аб'ёме і аформлены не належным чынам", - піша намеснік старшыні В. Амялюсік.

Падчас прагляду фільма. Фота: ПЦ "Вясна". З нагоды 29-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі на пляцоўцы Тэрыторыя правоў (Мінск) 26 ліпеня прайшлі прэзэнтацыя і прагляд дакумэнтальнай хронікі  "Беларусь: вясна'96. Quo vadis". Фільм апавядае пра падзеі гарачай вясны 1996 г. Рэжысёр — Сяргей Чырык.

Вітольд Ашурак. Фота: racyja.com У судзе Гарадзенскага абласнога суда 30 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста з Лідчыны Вітольда Ашурка. Пачатак паседжання - а 16-й гадзіне, паведамляе "Гарадзенская Вясна". 

Акцыя пратэсту ў Берасці 28 ліпеня 2019 г. Фота: "Берасцейская Вясна". У Берасці на традыцыйную акцыю пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода сабралася каля 150 чалавек. На думку праціўнікаў завода АКБ, перамогу святкаваць рана. Але іх радуе тое, што сітуацыя вярнулася ў прававое поле, паведамляе «Брэсцкая газета”

Фота з сацыяльных сетак Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве "Х'юман Константа". Пра адмову паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку: 

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 9 у Горках амаль усё лета правёў у штрафным ізалятары. Як стала вядома праваабаронцам, у чэрвені і ліпені на зняволенага было накладзена некалькі спагнанняў, сярод якіх змяшчэнне ў ШІЗА на 10 сутак: 10 чэрвеня, 30 чэрвеня і 10 ліпеня.