Як паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алесь Капуцкі, у інтэрнаце Маладзечанскага завода лёгкіх металаканструкцый вісяць абвесткі з заклікам прыняць "актыўны ўдзел у выбарах". Акрамя таго, просяць прагаласаваўшых адзначыцца ў вахцёра. 

Па Маладзечанскай гарадской акрузе № 72 у дэпутаты балатуюцца тры дэпутаты ў кандыдаты. Сярод іх — дзеючая дэпутка Парламента Людміла Канановіч і актывіст, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Валянцін Цішко.

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у чарговы раз нагадвае, што выбары – гэта права, а не абавязак, і кожны грамадзянін мусіць самастойна абіраць калі і за каго галасаваць. Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі пад час датэрміновага галасавання, калі ласка, тэрмінова паведамляйце назіральнікам: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Facebook  і Тэлеграм-канал праваабаронцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Фотафакт: У інтэрнаце прагаласаваўшых просяць адзначыцца ў вахцёра