Сёння, 17 лістапада, - асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Па дадзеных Цэнтрвыбаркама, у датэрміновым галасаванні, якое прайшло з 12 па 16 лістапада, прыняла ўдзел 35,77% выбаршчыкаў ад уключаных у спісы грамадзян (ад 6 859 866 чалавек). Аднак незалежныя назіральнікі кожны дзень фіксавалі факты прымусу да галасавання (у асноўным студэнтаў) і завышэнне яўкі выбаршчыкаў. Робім падборку ў асноўны дзень галасавання аб працы назіральнікаў на выбарчых участках. Вывады рабіце самі.
Як пройдзе асноўны дзень галасавання? Збіраем ключавыя лічбы, цікавыя акты, інцыдэнты сённяшняга дня ў гэтым матэрыяле.
Умовы працы назіральнікаў: забарона фота, нязручныя месцы, выдаленне
У 8.00 па усёй краіне адкрыліся ўчасткі для галасавання, якіх больш за шэсць тысяч. А ўжо ў 9.00 яўка склала 37,14%. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Гэта значыць, за гадзіну працы участкаў у асноўны дзень бюлетэні атрымалі 1,37% выбаршчыкаў, паведамляе naviny.by.
10.05. Назіральніца са Светлагорску Алена Маслюкова (участак №29 АВК31) паведамляе, што старшыня камісіі не даў паглядзець спіс выбаршчыкў, якія зарэгістраваліся для галасавання на даму. Сказаў што не ведае агульнай колькасці, таксама не даў колькасці выданых бюлетэняў. Абумовіў гэта тым, што могуць прагаласаваць не толькі тыя, хто даў заяўку, але і іх члены сям’і.
10.30. Дзейнаму дэпутату і кандыдату ў дэпутаты Ігару Марзалюку акруговая камісія вынесла афіцыйнае папярэджанне. Іншы кандыдат паскардзіўся ў выбаркам, што падчас сустрэч з выбарнікамі Марзалюк выкарыстаў стэнд з улёткамі і фота без выходных дадзеных, камісія палічыла скаргу абгрунтаванай.
Інфармацыя абнаўляецца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Як праходзіць асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах? Лічбы, факты, інцыдэнты.