15.03.2024 Тэгі: палітвязні, рэпартаж У Варшаве, 14 сакавіка, у каворкінгу Free Belarus Center адбылася фотавыстава "Магшоты палітвязняў" і сустрэча з былымі палітвязнямі. Таксама на мерапрыемстве пры дапамозе "Майстэрні паштовак салідарнасці" падпісалі паштоўкі палітвязням. На сустрэчы праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук распавяла пра праект і фотавыставу, а былыя палітзняволеныя Алана Гебрэмарыям, Леў Антанюк, Пятро МарчанкаМарыя Бабовіч, Максім Пучынскі, Дар'я Кароль — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў. Паказваем у фотаздымках, як гэта было.

15.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Скрыншот з відэасюжэта Кастрычніцкі суд Гродна 16 лютага вынес прысуд 56-гадоваму мясцоваму жыхару Міхаілу Лешуковічу. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.

14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы Ігар Казмерчак. Сёння стала вядома, што супраць праваабаронцы і рэдактара аршанскага незалежнага сайта orsha.eu Ігара Казмерчака распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна.

14.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пятага лютага 2024 года асудзілі Алу Вялікую паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Але тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

14.03.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Былы палітзняволены (імя не называецца ў мэтах бяспекі) быў асуджаны на два з паловай гады калоніі за ідэю Жывога ланцуга ў 2020 годзе. Сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №3 (Віцьбе). "Вясне" ён распавёў пра сваю гісторыю: пра тое, як працаваў і рабіў канверты ў калоніі, пра забавы і самадзейнасць, пра парушэнне за прыбіральню, пра тое, як трэба паводзіць сябе ў калоніі і пра жыццёё пасля яе. "Вясна" публікуе расповяд экс-палітвязня ад першай асобы.

14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, правы чалавека, пенітэнцыярная сістэма, дапамога, салідарнасць, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі налічваецца амаль 1500 палітзняволеных. Усе яны, а таксама іх сваякі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі, якія ў звычайных умовах нават не прадстаўляліся б магчымымі. Адвакаты, спатканні ў СІЗА і калоніях, перадачы, моцны стрэс. Каб дапамагчы людзям даць гэтаму рады, “Вясна” склала падрабязны гайд. У ім можна зразумець, па якіх запытах можна звяртацца ў “Вясну” калі на гэтым шляху ўзнікаюць канкрэтныя запыты. Шукаць і знаходзіць дапамогу — гэта не прывілей, а права кожнага і кожнай, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі.     

14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, правы чалавека, пенітэнцыярная сістэма, дапамога, салідарнасць, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі налічваецца амаль 1500 палітзняволеных. Усе яны, а таксама іх сваякі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі, якія ў звычайных умовах нават не прадстаўляліся б магчымымі. Адвакаты, спатканні ў СІЗА і калоніях, перадачы, моцны стрэс. Каб дапамагчы людзям даць гэтаму рады, “Вясна” склала падрабязны гайд. У ім можна зразумець, па якіх запытах можна звяртацца ў “Вясну” калі на гэтым шляху ўзнікаюць канкрэтныя запыты. Шукаць і знаходзіць дапамогу — гэта не прывілей, а права кожнага і кожнай, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі.     

14.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 14 сакавіка вынеслі прысуд каталіцкаму верніку Уладзіславу Беладзеду — тры гады калоніі, піша "Хрысціянская версія". Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Верніка ў закрытым рэжыме судзіла Алена Ананіч.

13.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.