16.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Дзмітрый Шчарбін. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд пачынае 16 лютага разгляд крымінальнай справы былога работніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна, якога абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.

15.02.2024 Тэгі: грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 15 лютага ў межах спецыяльнай вытворчасці асудзілі заснавальнікаў і экс-удзельнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL Аляксандра Азарава, Матвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Уладзіміра Жыгара і Алега Талерчыка. Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350000 еўра. Аляксандра Азарава абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (арт. 356 КК).

15.02.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота spring96.org Папярэджанні аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах масава выносяцца пракурорам у Смаргонскім РАУС. Грамадзяне, якіх выклікалі ў міліцыю на 14 лютага, звязваюць гэта з адзіным днём галасавання, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага.

15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Віцебскім абласным судзе 15 лютага распачаўся суд над 37-гадовым грамадзянінам Украіны Андрэем Шмаем. Яго абвінавачваюць па двух цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), па якіх украінцу пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае Яўген Бурунаў. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

15.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на 60 дэпутацкіх месцаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў балатуецца 115 кандыдатаў: каэфіцыент канкурэнтнасці — 1,9 чалавека на мандат. Неабходна адзначыць, што ў 10 акругах балатуецца толькі адзін кандыдат, у 45 — па два і ў пяці — па тры кандыдаты. Усе зарэгістраваныя прэтэндэнты на сайце Вітаблвыканкаму апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы. Усе праграмы напісаны на рускай мове.

15.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Пры аналізе перадвыбарных абацанняў кандыдатаў у дэпутаты ў Мазырскі гарадскі і раённы саветы ўвагу звяртае іх агульны і прапагандысцкі характар: за рэдкім выключэннем перадвыбарныя праграмы кандыдатаў уяўляюць сабой набор дэкларатыўных ідэалагічных штампаў без аніякай канкрэтыкі задач, якія народныя абранцы ставяць перад сабой.

15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 15 лютага распачынаецца працэс над 28-гадовым жыхаром Петрыкава Іванам Сухамеравым. Яго абвінавачваюць адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – "здрада дзяржаве" і "ўдзел у ваенных дзеяннях". Падрабязнасці абвінавачвання невядомыя. Суд таксама будзе адбывацца ў закрытым рэжыме. Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года – тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.

15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Захаранка. Фота з сацыяльных сетак У Гомельскім абласным судзе 15 лютага ў закрытым пасяджэнні пачнецца суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.

15.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Берасцейская "Вясна" вывучыла перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты ў Камянецкім раёне на Берасцейшчыне. Асаблівую ўвагу звярнула на сябе праграма Аксаны Высокагроцкай.