18.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Івацэвіцкага раёна 19 лютага 2024 года асудзілі Максіма Гурыновіча паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Кухацкаволец прызначыў Максіму адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф 50 базавых велічыняў (2000 рублёў).

Суд Івацэвіцкага раёна. Суд Ивацевичского района

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у "Аднакласніках" у групе "Белсат" пакінуў каментар пад фотаздымкам міліцыянта, які ў Івацэвічах займаецца эканамічнымі злачынствамі. Суд палічыў каментар абразлівым. На судзе Максім паведаміў, што ў адной з груп у сацсетцы ён прачытаў пра жанчыну, якая сама гадуе непоўнагадове дзіця. Ёй прысудзілі два гады “"хатняй хіміі" і штраф за "абразвілвы сімвал" пад фотаздымкам міліцыянта. Гэта абурыла Максіма і ён пакінуў каментар у бок міліцыянта К. у "Аднакласніках". У 2020 годзе падчас пратэсных акцый "абражаны" міліцыянт у Івацэвічах яго прызначылі займацца аховай грамадскага парадку.  

Міліцыянт запрасіў матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды памерам 2000 рублёў.

Тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак здзяйснення злачынства".

Максім Гурыновіч цалкам прызнаў віну. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Мужчына мае сярэднюю адукацыю, ездзіць у Расію на заробкі.

Крыніца: Жыхара Івацэвічаў асудзілі на 1,5 года "хіміі" за каментар у бок міліцыянта