19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці 30 лістапада 2023 года асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

19.02.2024 Тэгі: выбары-2024Аляксандр Южык (справа) У выбарчых камісіях Гарадзеншчыны большасць складаюць жанчыны. Такую “сенсацыйную” інфармацыю агучыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Южык у праекце БЕЛТА “Страна говорит”.

18.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Маладзечне заўважаны агітацыйны пікет у недазволеным месцы. Згодна рашэнню райвыканкама № 54 ад 9 студзеня 2024 года, вызначылі для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пляцоўку перад будынкам дзяржаўнай установы "Палац культуры г. Маладзечна", размешчаны па адрасе г. Маладзечна, Цэнтральная плошча, 4. На фота бачны пікет на вул. Прытыцкага паміж кінатэатрам "Радзіма" і касцёлам. Там забаронена пікетаваць.

16.02.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, выбары-2024 Увечары ў чацвер, 15 лютага, на дзяржаўным тэлеканале "АТН" выйшла чарговае "расследаванне" прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай з гучнай назвай "Як экстрэмісты хацелі выкарыстоўваць беларусаў на выбарах? Гэта іншае". Яно прысвечана "Вясне", місіі маніторынгу "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і назіральнікам на выбарах. З праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам разбіраемся, што не так з гэтым"расследаваннем". Спойлер — усё.

16.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні Блогерка і экс-палітзняволеная Вольга Такарчук была асуджаная на паўтара года калоніі. Пасля 23 студзеня 2024 года яна пакінула Беларусь дзякуючы BySOL, а яе маці цяпер прызнаная палітзняволенай. У інтэрв'ю "Вясне" Вольга распавяла пра тое, як гэта — быць палітзняволенай, пра падтрымку сімвалічных "хросных", пра суд і калоніі, пра сваіх дзяцей, і пра тое, чаму важна — не маўчаць.

16.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 16 лютага вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай. Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях). Па справе адбылося тры пасяджэнні, але падрабязнасці невядомыя. У выніку суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

16.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных На сённяшні дзень паводле даных ПЦ "Вясна" ў Наваполацкай калоніі утрымліваецца каля 110 палітвязняў. Там адбываюць тэрміны Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Анджэй Пачобут і іншыя. Былы палітвязень Міхаіл (імя зменена), які цалкам адбыў тэрмін у ПК-1 і з’ехаў з краіны, распавёў “Вясне”, пра непалітычнага вязня Ігара Сацукевіча, які з дазволу міліцыянтаў стварае для палітвязянў асабліва жорсткія ўмовы, пра тое, як калонія атрымала штраф ад эколагаў за спальванне шкодных адкідаў, а таксама паказаў на мапе, дзе на тэрыторыі калоніі знаходзяцца дзве смеццевыя ямы, куды палітвязняў у свой адзіны выходны прымушаюць насіць будаўнічае смецце.

16.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На пасяджэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі абмяркоўвалася пытанне гатоўнасці ўчастковых камісій і участкаў для галасавання да адзінага дня галасавання. Таксама ўздымалася пытанне фінансавання акруговых, тэрытарыяльных і ўчастковых выбаркамаў.

16.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Дзмітрый Шчарбін. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд пачынае 16 лютага разгляд крымінальнай справы былога работніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна, якога абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.