- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: суды, заявы, FIDH, вайна ва Украіне Асобы: Павел Сапелка На мінулым тыдні Міжнародны Суд (МС) ААН у Гаазе вынес эпахальныя рашэнні па дзвюх справах супраць Расеі, ініцыяваных Украінай 16 студзеня 2017 году адносна фінансавання тэрарызму і расавай дыскрымінацыі, а таксама 26 лютага 2022 году адносна абвінавачванняў у генацыдзе. Хоць аднагалоснае адхіленне працэсуальных пярэчанняў Расеі ў справе аб генацыдзе вітаецца, Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і ўкраінскія і расейскія арганізацыі, якія ўваходзяць у яе, шкадуюць, што Міжнародны суд не ўлічыў, што ілжывыя абвінавачванні Расеі ў генацыдзе апраўдваюць яе поўнамаштабнае ўварванне. Украіны падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго, і выказваюць расчараванне з нагоды няздольнасці Суда разгледзець больш шырокія наступствы дзеянняў Расеі з пачатку канфлікту. Публікуем заяву FIDH цалкам.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 зарэгістраваныя кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чатыры асобы, што можна лічыць рэкордам для Гомельшчыны. Яшчэ на сямі акругах вобласці вылучаныя па тры кандыдаты, а астатнія маюць па аднаму спарынг-партнёру.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка На працягу студзеня беларускія ўлады актыўна ўжывалі рэпрэсіі крымінальна-прававога характару ў дачыненні да грамадзян. У судовым парадку па палітычна матываваных крымінальных справах цягам месяца маглі быць асуджаныя каля 120 чалавек – з іх праваабаронцам сталі вядомыя 19 прысудаў. Гендэрныя суадносіны гэтай лічбы выглядаюць наступным чынам: мужчыны складаюць 93, жанчыны – 27. "Вясна" традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы У Беларусі па стане на 8 лютага 2024 года па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) пераследуюцца дзясяткі беларусаў і беларусак па палітычных матывах. Улады яго актыўна выкарыстоўваюць у барацьбе з тымі, хто выступае супраць палітыкі Лукашэнкі. Калі два гады таму налічвалася 12 палітзняволеных, якіх пераследавалі за "здраду дзяржаве", то цяпер — 39. За гэты час адбылося значнае пашырэнне артыкула і яго прымяненне. Агулам на дадзены момант налічваецца мінімум 55 фігуранты справаў аб "зрадзе дзяржаве". Гэта асуджаныя, у тым ліку завочна, і тыя, хто ўтрымліваецца пад вартай у чаканні суда ці ўжо пад судом."Вясна" распавядае, каго ў Беларусі пераследуюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе, як гэты артыкул наўпрост цяпер ператвараецца ў "штодзённы інструмент рэпрэсій".
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Тэрытарыяльнае поле для перадвыбарнай агітацыі ў Брэсце прадастаўлена дастаткова шырока", – аптымістычна паведамляе абласная газета "Зара". Месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, а гэта значыць сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання ў мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі вызначаны толькі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў у мікрараёне "Усход".
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Южык у праграме "Краіна гаворыць" распавёў, наколькі актыўныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Гродзенскай вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 7 лютага ў суды паступіла толькі шэсць скаргаў, звязаных з выбарчай кампаніяй. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валер Калінковіч і дадаў, што беларускія суды змянілі графік працы для "аператыўнага разгляду скаргаў падчас выбарчай кампаніі". Прэс-служба Вярхоўнага суда піша, што яны ацэньваюць сітуацыю, у якой праходзіць электаральная кампанія, як спакойную і кантраляваную. У гэты ж час "Праваабаронцы за свабодныя выбары" называюць гэта "зачышчаным палітычным кліматам".
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па ініцыятыве ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама ў школах горада рэалізуецца іпраект "Парламентарый і дзеці: размова аб галоўным" пад дэвізам "Сёння – школьнік, заўтра – выбаршчык".
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на Шаркаўшчыне Адзіны дзень галасавання піяраць не толькі на пляцоўках дзяржаўных СМІ, але і ў школах. Сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы” піша, што настаўнікі сярэдняй школы №1 пасёлка прынялі ўдзел у тэматычный анлайн-дыктоўцы.
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці