- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня 9 лютага правёў прэс-канферэнцыю, прысвечаную забеспячэнню бяспекі падчас выбараў. Міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены рэжым з 19 лютага. Купчэня ўдакладніў, што больш за ўсё міліцыі будзе задзейнічана ў дзень галасавання. На ўсіх выбарчых участках будуць выстаўленыя міліцэйскія пасты і нарады, а ўсе аб'екты, дзе будуць размяшчацца ўчастковыя камісіі, абсталююць камерамі відэаназірання і трывожнымі кнопкамі.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў этап перадвыбарнай агітацыі пачаўся ў апошні дзень студзеня і скончыцца 24 лютага – за дзень да асноўнага дня галасавання. Ужо мінула амаль палова тэрміна, адведзенага патэнцыйным дэпутатам з мэтай паказаць сябе і схіліць выбаршчыкаў галасаваць за сваю кандыдатуру. Ці карыстаюцца кандыдаты гэтым правам і як ідзе перадвыбарная агітацыя ў рэгіёнах Міншчыны? З кампаніяй "Праваабаронцы за свабодныя выбары" аналізуем па старонках сайтаў дзяржаўных раённых газет, як у Мінскай вобласці (не)праходзіць перадвыбарная агітацыя.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі, даклады Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў агляд найбольш значных зменаў у беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці. Аналітыка дапамагае лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дае магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41 Мікалай Маратаеў актыўна ўключыўся ў агітацыйныя мерапрыемствы: у Калінкавічаў праходзяць пікеты ў ягоную падтрымку, ладзяцца сустрэчы з выбаршчыкамі.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 студзеня да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у кастрычніцкай акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі пенсіянера Васіля Рубцова. Мужчыну знайшлі па фотаздымку ў перапісцы яго знаёмай, калі аглядалі яе тэлефон. Суддзя Марына Клімчук прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 8 лютага вынесены прысуд 32-гадовай мастачцы Ганне Крук. Жанчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Сівец.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, выбары-2024 Еўрапейскі парламент 8 лютага прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі, у якой дэпутаты выказалі, апроч усяго, пазіцыю па выбарах* у Беларусі, якія маюць адбыцца 25 лютага. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі ЕС і міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі беларускіх выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў — з-за адсутнасці празрыстасці, свабоды і справядлівасці.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Еўрапейскі парламент прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі, нагодай для якой сталі масавыя рэпрэсіі 23-24 студзеня, ціск на палітвязняў і іх сваякоў, а таксама "справа аналітыкаў". Еўрадэпутаты рашуча асудзілі нядаўнюю хвалю масавых арыштаў у Беларусі і заклікалі нелегітымны рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, асабліва любы гендарны пераслед, і нагадаў рэжыму аб яго міжнародных абавязках. Акрамя гэтага, ён заклікае да неадкладнага безумоўнага вызвалення і кампенсацыі ўсім больш як 1400 палітычным зняволеным, а таксама членам іх сем’яў і адвольна затрыманым асобам, адначасова аднаўляючы іх у поўных правах.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 25 студзеня асудзілі Віктара Астапука паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла Віктару адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанов уадкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф 4000 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.