13.02.2024 Тэгі: праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі Расійская "Медиазона" вывучыла базу вышуку МУС Расіі. На гэта звярнула ўвагу "Медиазона Беларусь". У спісе апынуліся і беларускія праваабаронцы. "Вясна" запытала ў іх: як яны паставіліся да гэтай навіны?

13.02.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, аналітыка, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Інтарэс да так званых выбараў сярод насельніцтва настолькі нізкі, што мабілізацыяй электарату займаюцца практычна ўсе чыноўнікі вобласці. Падключана нават “цяжкая артылерыя”. Так агітаваць за выбары на поўнач Гарадзенскай вобласці 12 лютага паехаў сам “губернатор” Уладзімір Каранік.

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення скаргі, пададзеныя ў ходзе кампаніі па выбарах дэпутатаў парламента. Пра гэта паведаміў кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах Леанід Анфімаў.

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Ужо на наступным тыдні пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога прапануюць выбраць дэпутатаў у парламент і мясцовыя саветы. Сачыць за выкананнем стандартаў гэтым разам будзе абмежаванае кола міжнародных назіральнікаў: без АБСЕ, але з удзелам дэлегатаў з краін СНД. У місію назіральнікаў СНД па маніторынгу за выбарамі* ў Беларусі ўжо зарэгістравалі 186 чалавек – хаця планавалі каля 150 чалавек. "Люстэрка" распавяло, што за людзі будуць назіраць за выбарамі ў Беларусі.

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Да 24 лютага ўключна будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў. Дзяржаўныя медыя актыўна асвятляюць гэты працэс, аздаябляя гэта фотаздымкамі з сустрэч. Так, кандыдатка ў дэпутаткі палаты прадстаўнікоў Таццяна Лаўрыновіч сустрэлася з працоўным калектывам "ДРБУ № 165", завод "Кобальт" і Аўтапарк № 12 на Лагойшчыне. Да сустрэчы з завадчанамі далучыўся таксама кандыдат у абласны Савет дэпутатаў Эдуард Шуманаў. На апублікаваных фотаздымках з сустрэч — дзень і працоўная форма, што дае падставы для высноваў аб выкарыстанні гэтымі кандыдатамі адміністрацыйнага рэсурсу. 

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024Старшыня камісіі Дзмітрый Пясляк Менш за два тыдні засталося да адзінага дня галасавання. Дзяржаўныя медыя актыўна агітуюць за тое, каб грамадзяне прынялі ўдзел у выбарах*. Распавядаем, як рыхтуюцца да выбараў* у Барысаўскім раёне і як гэта асвятляецца ў дзяржаўных медыя.

13.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-13 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Тутэйшыя ідэолагі распрацавалі набор стыкераў з выяваю рысі, каб зрабіць выбары больш прывабнымі.

13.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд палітзняволенаму Яўгену Кладаву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Сафія Хвалько.