Экс-кандыдатку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксану Юшкевіч судзяць у Мінску 4 снежня.
На актывістку быў складзены пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Напярэдадні правядзення 15 лістапада мітынгу былая кандыдатка распаўсюдзіла відэазварот з заклікам да людзей прыняць удзел у "Сустрэчы свабодных людзей".
“Кастрычніцкая плошча, 15 лістапада а 18.00 мы разам пагаворым пра тое, якое заўтра мы хочам бачыць,” – паведаміла яна..
Разгляд адміністрацыйнай справы пачынаецца ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
Суддзя – А Рудэнка.