21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Зінаіда Казак. Фота з сацыяльных сетак. Суд Ленінскага раёна Мінска 26 студзеня пакараў вялікім тэрмінам абмежавання волі і штрафам 68-гадовую Зінаіду Казак, абвінаваціўшы яе па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў: абраза суддзі або народнага засядацеля (арт. 391 КК); абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК); гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.

21.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Светлагорскія навіны" рапартуюць аб актыўным удзеле моладзі ў датэрміновым галасаванні. У якасці ілюстрацыі прыводзяць "свядомы" выбар выпускніка Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа, камандзіра студэнцкага атрада "Сокал" Яўгена Карпушэнкі. Ён галасаваў на выбарчым ўчастку № 7, размешчаным у СШ №5 г. Светлагорска.

21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Мінска 18 студзеня вынес прысуд Віталю і Аксане Каражанам, абвінаваціўшы іх па "народным", 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту восенню 2020 года. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.

21.02.2024 Сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, у праграме «Скажы-не маўчы» напярэдадні першага дня датэрміновага галасавання разважала пра ролю сям'і ў выхаванні грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і адказнасці за сваю краіну.

20.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На Гарадзеншчыне першы дзень датэрміновага галасавання прайшоў пад знакам небывалага адміністратыўнага ўплыву, прычым тон задавала самае высокае кіраўніцтва вобласці.

20.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.02.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, салідарнасць Рада Еўрапейскага саюза 19 лютага 2024 года зацвердзіла высновы датычна сваёй нязменнай падтрымкі імкнення беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы.

20.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд 12 і 14 лютага 2024 года разглядаў крымінальную справу супраць 39-гадовага Сысоева Аляксандра Віктаравіча. Ролю пракурора выконваў Аляксандр Богуш, ролю суддзі — Руслана Сянько.

20.02.2024 Тэгі: палітвязні У магілёўскай калоніі № 15 памёр палітзняволены грамадскі актывіст Ігар Леднік. Ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення за "паклёп на Лукашэнку" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя". Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Яму было 64 гады. Падрабязнасці і абставіны смерці палітвязня высвятляюцца.

20.02.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, правы зняволеных, гісторыі вязняў У калоніях усе вязні за рэдкім выключэннем павінны працаваць на прамзоне. Часта гэта цяжкая брудная праца з парушэннем нормаў бяспекі і 6-дзённым працоўным тыднем для палітычных, як, напрыклад, у Наваполацкай ПК № 1. На "промцы" зняволеныя сартуюць пластыкавыя адкіды з прамысловых прадпрыемстваў, вырабляюць вугаль, пераапрацоўваюць другасную сыравіну, працуюць на дрэваапрацоўцы. За гэта яны атрымліваюць фармальныя заробкі ўсяго па некалькі рублёў у месяц.