Уладзімір Вялічкін. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. У Берасці на плошчы Леніна 8 cнежня каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага мінулага году.  Удзельнікі сустрэчы — не менш за 150 чалавек — абмяркоўвалі, як ідзе збор сродкаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы праекта акумулятарнага завода.

Тэма акумулятарнага завода каля Берасця ўздымаецца ўжо на міжнародным узроўні.

Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- Нядаўна ў Брусель запрасілі адразу трох асобаў, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці. Былі запрошаны таксама і прадстаўнікі Берасця. Таму міжнародную супольнасць усё ж такі цікавіць экалагічны стан таксама і ў Беларусі, у Берасці. Звязана гэта з пратэстамі супраць завода АКБ. Былі запрошаныя тры асобы –  Сяргей Пятрухін, Аляксанда Кабанавў, якія найбольш пацярпелі ў выніку гэтых пратэстаў, і запрасілі мяне.   

Аднак актывісты Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін не змаглі скарыстацца з запрашэння, паколькі ім абмежаваны выезд па-за межы Беларусі. Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/uladzimir-vyalichkin-u-europe-taksama-n/

Крыніца: Уладзімір Вялічкін: У Еўропе занепакоены экалагічным станам у Беларусі