- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па выніках другога дня датэрміновага галасавання ў Беларусі выбарчыя ўчасткі наведалі 14,85% грамадзян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання. Рэкардсменам стала Гомельская вобласць – 17,55%. Для забеспячэння такой высокай яўкі кіраўніцтва вобласці задзейнічае самыя розныя спосабы: ад заклікаў да адмінстрацыйных рычагоў і прымусу.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Берасцейская вясна" прааналізавала, наколькі дасяжнай з'яўляецца інфармацыя пра "адзіны дзень галасавання" для беларускамоўных грамадзян. Вынікі на фоне адзначэння Міжнароднага дня роднай мовы – вельмі сумныя.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Савецкага раёна 25 студзеня вынесеныя прысуды адразу двум удзельніцам акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску – менеджарцы Ганне Чаркас і індывідуальный прадпрымальніцы Аляксандры Шыдлоўскай. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емяльянчанка.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці # WeStandBYyou Яна Сіманоўска, Антаніна Ненашава, Майрыта Лусе, а таксама Лэйла Расіма ("Прагрэсіўныя") і Юрыс Вілюмс ("Латвійскае аб'яднанне рэгіёнаў") сталі "хроснымі" Сяргея Плешкуна, Алы Зуевай, Яўгена Верхаводкіна, Алы Сакаленкі і Руслана Слуцкага.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў 21 лютага ААН абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. Беларуская мова ўключана ЮНЕСКА ў спіс моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (статус: vulnerable, "уразлівая"). Згодна з арт. 50 Канстытуцыі, кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Але ў Беларусі існуе дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Нягледзячы на фармальна аднолькавы статус рускай і беларускай мовы – абедзве па Канстытуцыі з'яўляюцца дзяржаўнымі – першая дамінуе ва ўсіх сферах, а людзі, якія карыстаюцца беларускай мовай, штодзённа сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. З ціскам праз ужыванне беларускай мовы сутыкаюцца і палітзняволеныя ў некаторых месцах няволі. Так, адзін з палітвязняў распавядаў, што ў наваполацкай калоніі № 1 з восені 2023 года прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове: Купалу, Караткевіча, Коласа і іншых. За выкарыстанне беларускай мовы некаторых палітвязняў змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі званкоў і перадач, выпісвалі "парушэнні" за даклад на роднай мове, абгрунтовываючы гэта тым, што зняволеныя выкарыстоўвывалі неіснуючыя словы накшалт "гадзіннік". Таму, акрамя барацьбы за свабоду, некаторыя палітвязні паралельна адстойваюць сваё права карыстацца роднай мовай. Да Дня роднай мовы праваабаронцы "Вясны" сабралі сведчанні былых палітвязняў і арыштантаў пра ўжыванне беларускай мовы ў зняволенні і ўспрыняцце яе ў месцах няволі.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: заканадаўства, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Установа "Лекары за праўду і справядлівасць" разам з экспертамі працягваюць даследваць тэму пенітэнцыярнай медыцыны і псіхалогіі ў Беларусі. Чарговая канферэнцыя, якая прайшла ў Вільні 20 лютага, мела назву "Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення або знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка". Фактычна, аналізавалася сітуацыя "турмаў ў турме", калі зняволеных, за розныя правіны, а часта і без іх, змяшчаюць у карцэры, ШІЗА і ПКТ. Канферэнцыя прайшла на фоне інфармацыі аб новай смерці палітзняволенага: пятым загінулым у месцах зняволення за апошні час стаў грамадскі актывіст Ігар Леднік. Удзельнікі канферэнцыі ўспранялі гэтае паведамленне хвілінай маўчання.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 21 лютага распачаўся суд над каталіцкім вернікам Уладзіславам Беладзедам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Алена Ананіч.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 26 лютага распачнецца суд па "справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне". Беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі. Распавядаем, што вядома пра справу, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка каментуе, ці пагражае фігурантам справы смяротнае пакаранне.