Серада, 23 Жнівень 2023

Па вяртанні з Літвы затрыманы наваполацкі стаматолаг Аляксандр Грудніцкі і яго жонка.

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Інцыдэнт адбыўся 21 жніўня, паведаміў @pozirkonline. 22 жніўня Грудніцкі мусіў выйсці на працу -- ён працуе стаматолагам-тэрапеўтам у наваполацкай паліклініцы №4, але пацыенты на прыём не трапілі. Разам з Аляксандрам была затрымана і ягоная жока Алла. Яны разам вярталіся з Літвы ад сына.

Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманне магло здарыцца праз тое, што ў мужа і жонкі знайшлі ў тэлефонах падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы. Бо тэлефоны грамадзян Беларусі пільна правяраюць на беларускім памежжы.

Цалкам верагодна, што асабістыя дадзеныя Аляксандра Грудніцкага ёсць у базе «Беспарадкі» - адмысловай базе МУС, у якую ўносяць усіх, хто быў затрыманы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Вядома, што ў ліпені 2011 г. Грудніцкі браў удзел у маўклівых пратэстах у Наваполацку, быў затрыманы і асуджаны да штрафа памерам 20 базавых велічынь.

Мікалай Рачкоў