У 2020 г. Вольга Брыцікава, якая кіравала незалежным прафсаюзам на ААТ «Нафтан», у мінулым годзе адбыла 75 сутак за кратамі – ей прысудзілі 5 арыштаў за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Падчас арышту яна абвяшчала галадоўку на знак пратэсту.
З таго часу ўжо было зразумела, што сілавікі не пакінуць актывістку ў спакоі, аднак з’язджаць з Беларусі Брыцікава прынцыпова адмовілася.
Да 2020-га году жанчына працавала на «Нафтане», аднак у снежні яе звольнілі: загад аб звальненні быў выдадзены ў сувязі з «пазбаўленнем доступу да дзяржаўнай таямніцы».
Аляксандр Кухаронак - адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе абвясціў стачку на прадпрыемстве. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі яго разам з жонкай. У сям“і гадуюцца двое непаўналетніх дзяцей. Ці адпусцілі іх маці, пакуль не вядома.
Аляксандра Кухаронка таксама арыштоўвалі па адміністрацыйнай справе – у 2021 годзе ён адбыў 20 сутак арышту. За ўдзел у запісе відэаролік з заклікам галасаваць на платформе «Голас» яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі (арт. 24.23 КаАП).
Міхась Хмара