Навапалачаніна змясцілі ў віцебскі ІЧУ, супраць яго распачатая крымінальная справа – найверагодней, за хуліганства. Праваабаронцам стала вядома, што таксама былі затрыманыя чацвёра сваякоў Двойрына : сын Дзмітрый і нявестка Вікторыя, а таксама жонка і брат. 4 ліпеня у іх правялі ператрусы, а потым адвезлі ў РАУС.
Пасля праверкі тэлефонаў на «экстрэмісцкія падпіскі» жонку і брата Іллі пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі. На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрыных склалі адміністрацыйныя пратаколы, і ўчора над імі адбыўся суд, аднак яго вынікі пакуль невядомыя.
Невядома таксама , што рабіў у Наваполацку «антымайданавец» Сяргей Юдаеў. У інтэрв“ю расейскім СМІ ён кажа, што збірае гуманітарную дапамогу для мірных жыхароў і вайскоўцаў Харкаўскай вобласці, адкуль ён родам. У 2017г Юданаў быў асуджаны да 8 гадоў зняволення ў калоніі за хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў -- у прыватнасці, за ўдзел у захопе будынка Харкаўскай абласной адміністрацыі. Аднак у залі суду было абвешчана, што тэрмін ягонага ўтрымання ў СІЗА прыроўнены да 7 год калоніі, і што закон аб амністыі дазваляе вызваліць Юдаева з-пад варты.
Tым часам супраць яго было выстаўлена новае абвінавачанне – за бойку ў СІЗА, падчас якой ён нанёс такому ж утрыманцу гэтай установы цялесныя пашкоджанні. Ведаючы гэта, Сяргей Юдаеў уцёк з будынка суда і пакінуў Украіну. Аўто, на якім ён прыехаў ў Наваполацк, мае крымскі нумар.
Ірына Кош