Аршанца асудзілі за абразу Лукашэнкі на 1 год і тры месяцы калоніі. Суд быў закрыты
Суд Аршанскага раёну і Воршы 1 лютага агучыў прысуд у крымінальнай справе паводле ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта РБ), распачатай супраць мясцовага жыхара Уладзіміра Шынкевіча. Ён прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на 1 год і тры месяцы.
135 сутак арышту і штрафы. Суботні суд у пастарунку скончыўся апоўначы
У Віцебску 30 студзеня прайшоў працэс, які мусіць увайсці ў гісторыю беларускага судаводства. Суддзя Вераніка Барысава ў выязным паседжанні ў будынку Першамайскага РАУС Віцебску да поўначы разглядала справу 13 віцяблян, абвінавачаных паводле арт. 23.34 КаАП. Дзевяці чалавекам прысудзіла па 15 сутак арышту, чатыром – велізарныя штрафы.
Дзвюх віцяблянак судзяць за хрызантэмы ў руках
У мінулую суботу, 23-га студзеня, Ганну Каваленку і Алену Філіповіч затрымалі супрацоўнікі райаддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну. Як потым напісалі ў пратаколе, дзяўчаты «зладзілі шэсце ад дому №36 да дому №40 па вуліцы Леніна, трымаючы ў руках кветкі на знак пратэсту супраць зняволення палітвязняў», паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.
Блогерку Алену Янушкоўскую кінулі за краты на 7 сутак
Суд Віцебскага раёну 29 студзеня прызнаў блогерку Алену Янушкоўскую вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні (ч.3 арт. 23.34 КаАП) і пакараў яе адміністрацыйным арыштам на 7 сутак. Такое рашэнне прыняў суддзя Міхаіл Зубеня. Янушкоўская мае інваліднасць трэцяй групы, яна знаходзіцца за кратамі віцебскага ІЧУ ад 27 студзеня.
«Ніякіх пакут я не бачыла». На судзе за ўжыванне балончыку выступіла сведка абароны
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 28 студзеня адбылося чарговае паседжанне ў крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Яму пагражае да 6 гадоў калоніі.