За знявагу чырвона-зялёнага сцяга – 1 год «хіміі»
1 сакавіка суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў 23-гадовага віцябляніна вінаватым ў знявазе дзяржаўнага сімвалу (арт. 370 КК) і прысудзіў да 1 году абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Тры суды за адзін дзень: Змітра Лупача аштрафавалі агулам на 3045 рублёў
25 лютага над глыбоцкім журналістам-фрылансерам Змітром Лупачом прайшлі адразу тры суды. У выніку за адзін дзень журналіст атрымаў штрафаў на 3045 рублёў (105 базавых велічынь). Лупача вінавацілі ў парушэнні Закона аб СМІ паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Уладзіміра Малахоўскага асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі. Ён хворы на анкалогію
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Пракурорка запатрабавала для Малахоўскага 6 гадоў калоніі. Ён хварэе на рак
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 26 лютага адбыліся спрэчкі бакоў у справе віцябляніна Уладзіміра Малахоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў МУС»). Журналістаў і сваякоў падсуднага на паседжанне не пусцілі – трапіла толькі жонка. Яна паведаміла, што пракурорка запатрабавала прызнаць яе мужа вінаватым і пакараць пазбаўленнем волі на 6 гадоў.
За абразу міліцыянта ў Instagram – два гады «хіміі»
22 лютага суд Першамайскага раёну прызнаў 30-гадовага віцябляніна вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. У выніку бацьку двух дзяцей прысудзілі да двух гадоў «хіміі» за каментар у Instagram, якім нібыта ён абразіў міліцыянта, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».