Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі маладзёжную лігу клубаў вясёлых і знаходлівых
Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Віцебская ліга КВЗ" спыніла сваё існаванне ў якасці юрыдычнай асобы. Стартам працэдуры ліквідацыі стала рашэньне Віцебскага абласнога суда прынятае яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ініцыятарам знішчэння маладзёжнай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Два раённыя суды Віцебску пакідаюць свае раёны
Неўзабаве суд Чыгуначнага раёну і Першамайскага раёну пераселяцца на тэрыторыю Кастрычніцкага – у будынак №17 па вуліцы Леніна. Там ужо з’явіліся шыльды, якія сведчаць пра новае месца знаходжання раённых судоў. Што будзе ў тых будынках, дзе яны знаходзяцца, падобна, апошнія дні, жыхарам Віцебску не кажуць.
Падача апеляцыі можа змякчыць прысуд палітвязню
Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць пакаранне. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсту пракурора. Па апеляцыйнай скарзе абвінавачанага ці яго адваката суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць яго палажэнне не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер – у час прававога дэфолту.
Суд пастанавіў закрыць арганізацыю, якая займалася рэабілітацыяй дзяцей з інваліднасцю
Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога суда, з 14 верасня знаходзіцца ў стане ліквідацыі Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Дзіцячай Актыўнай Рэабілітацыі". Знішчэнне "ДАРа" адбываецца па прадстаўленні Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага выканаўчага камітэта, якім кіруе Сяргей Канапелька. Улічваючы, што закрытая арганізацыя дапамагала дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, то напрошваецца відавочная выснова аб тым, што віцебскія ўлады канчаткова расчалавечыліся.
Ліквідавана адзінае на Віцебшчыне грамадскае аб’яднанне літоўцаў
Віцебскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Браслаўскага раённага грамадскага аб’яднання літоўцаў «Рытас» («Ritas»), якое праіснавала 22 гады. Грамадскае аб’яднанне было зарэгістравана ў вёсцы Адымянішкі Браслаўскага раёну і мела каля 100 удзельнікаў. Дзейнасць арганізацыі была накіравана на стварэнне ўмоў для нацыянальнага самавыяўлення, захавання літоўскай мовы, гісторыі, звычаяў і традыцый літоўцаў Браслаўшчыны.