Працэс прызначаны на 10 лістапада і пройдзе ў памяшканні суда Міёрскага раёна. Яго ў 11-30 пачне старшыня суда суддзя Ірына Яскевіч і правядзе ўсе паседжанні ў закрытым рэжыме. Следства і пракуратура лічаць, што Эма Антонаўна здзейсніла злачынствы, у рамках ч. 1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ.

Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Віцебская ліга КВЗ" спыніла сваё існаванне ў якасці юрыдычнай асобы. Стартам працэдуры ліквідацыі стала рашэньне Віцебскага абласнога суда прынятае яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ініцыятарам знішчэння маладзёжнай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Неўзабаве суд Чыгуначнага раёну і Першамайскага раёну пераселяцца на тэрыторыю Кастрычніцкага – у будынак №17 па вуліцы Леніна. Там ужо з’явіліся шыльды, якія сведчаць пра новае месца знаходжання раённых судоў. Што будзе ў тых будынках, дзе яны знаходзяцца, падобна, апошнія дні, жыхарам Віцебску не кажуць.

Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць пакаранне. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсту пракурора. Па апеляцыйнай скарзе абвінавачанага ці яго адваката суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць яго палажэнне не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер – у час прававога дэфолту.

Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога суда, з 14 верасня знаходзіцца ў стане ліквідацыі Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Дзіцячай Актыўнай Рэабілітацыі". Знішчэнне "ДАРа" адбываецца па прадстаўленні Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага выканаўчага камітэта, якім кіруе Сяргей Канапелька. Улічваючы, што закрытая арганізацыя дапамагала дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, то напрошваецца відавочная выснова аб тым, што віцебскія ўлады канчаткова расчалавечыліся.