У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў медыйшчыка вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.

Жыхарка Наваполацка Настасся Савуляк патэлефанавала на «гарачую лінію» у міліцыю і выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі – як палічылі эксперты, «у ненарматыўнай форме». Інцыдэнт здарыўся 26-га красавіка – праз колькі дзён, як жанчына адсвяткавала сваё 37-годдзе. Суд адбыўся толькі цяпер, Настассю Савуляк прызналі вінаватай паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага Кодэксу.

Адзін за адным, з перыядычнасцю два разы на месяц на сайце дзяржаўнай газеты «Витебские вести» з’яўляюцца артыкулы пра тых, хто «в деструктивных телеграмм-каналах оставлял оскорбительные комментарии в адрес представителей органов власти, в чем теперь горько раскаивается». Імёны і прозвішчы «раскаяўшыхся» чамусьці не паведамляюцца, а з асабістых дадзеных журналіст Яўген Карпас  - адзіны аўтар падобных артыкулаў - называе толькі ўзрост асуджаных.

30 верасня ў судзе Полацку і Полацкага раёну вынесены прысуд Алегу Крычкоўскаму, прызнанаму вінаватым паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Суддзя Уладзімір Бясецкі пастанавіў пакараць мужчыну зняволеннем на паўтара гады, як і прапанавала напярэдадні прадстаўніца полацкай пракуратуры Вольга Коласава. Падсудны цалкам прызнаў сваю віну.

Пра тое, што ў мінулы панядзелак Паўла Максімава выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС, паведаміў у Фэйсбуку ягоны калега, фотамастак Віктар Барысенкаў. Нагода для гутаркі і яе змест застаюцца невядомымі, бо з пастарунку Павел Максімаў ужо не выйшаў. Ягоны тэлефон выключаны. Паводле непацверджанай інфармацыі ад ягоных сяброў, віцебскага фотааматара арыштавалі на 15 сутак.