Тыповым можна лічыць судовае разбіральніцтва аб службовай падробцы, якое прайшло маі ў будынку сельскага выканаўчага камітэта в. Мішневічы Шумілінскага раёна. Вяла працэс суддзя Іна Грабоўская.
Згодна з матэрыяламі справы падсудныя галоўны заатэхнік сельскагаспадарчага прадпрыемства “Мішневічы” дэпутатка сельскага Савета Марыя Барысава арганізавала ўнясенне службовай асобай загадзя ілжывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, а яе падпарадкаваная Галіна Багданава ўносіла гэтыя звесткі, тым самым скажалася справаздачнасць у карыслівых мэтах.
Судом устаноўлены факты скажэнне падсуднымі даных у 169 актах аб здыхаце і руху (продажу) маладняку буйной рагатай жывёлы на 4 фермах прадпрыемства. Суд не ацаніў шкоду, нанесеную падсуднымі, але можна казаць, з-за прыпісак былі ўтоены факты пагібелі і продажу бычкоў і цялушак не менш за 200 галоў.
Зыходзячы з даказанасці і вінаватасці падсудных за прадстаўленыя заведама ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы суд прызначыў Барысавай пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін - 2 гады. З улікам амністыі вызваліў ад адбывання пакарання тэрмінам на адзін год.
Багданавай суд прызначыў пакаранне ў выглядзе «хіміі» без накіравання ў ВУАТ тэрмінам на 1 год і шэсць месяцаў, але з амністыяй, яе пакаранне працягнецца 6 месяцаў.
Суддзя Грабоўская таксама адмяніла арышт на бытавую тэхніку, якая належала асуджаным.
Ілля Мудроў