Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 4 красавіка, разгледзеўшы справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч.1 арт. 19.11 КаАП, у дачыненні да мясцовага жыхара Андрэя Стабулянца, аштрафавала яго на 740 рублёў і канфіскавала аўтамабіль, у якім, на думку ўладаў, правапарушальнік захоўваў улёткі экстрэмісцкага зместу.

Жыхара Наваполацка асудзілі на 13 сутак за віншаванне з Днём волі ў Фэйсбуку трох- і чатырохгадовай даўніны. Паводле судовай пастановы, апублікаванай у агульнарэспуліканскай базе дадзеных, грамадзянін І. 25.03.2019г. «змясціў пост з фотавыявай герба «Пагоня» і подпісам: «Сябры, віншую з Днём волі!» У 2020 г. віншаванне выглядяла як «фотавыява герба «Пагоня» на фоне БЧБ-сімволікі і подпісам: «Са святам, сябры! З Днём волі!» Суд кваліфікаваў гэта як несанкцыянаванае пікетаванне.

У Мінскім гарадскім судзе 21 красавіка адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў і пракурорскага пратэсту на прысуд па справе "Вясны" суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам Алесю БяляцкамуВалянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу прызначаны жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі. 

Праваабаронцам не вядома, якое пакаранне прызначыў Ірыне Леснічэнка Вушацкі раённы суд, але жанчына спрабуе абскардзіць пастанову суду першый інстанцыі. Пасяджэнне ў Віцебскім абласным судзе прызначана на 3-га траўня. Таксама не вядома, ці пакінулі спадарыню Ірыну на працы: апошнім часам было вельмі шмат прэцэдэнтаў, калі настаўнікаў, асуджаных паводле арт. 19.11 КаАП, неўзабаве змушалі звольніцца «па ўласным жаданні» пад пагрозай звальнення «за прагулы», калі пакараннем быў арышт, або за неадпаведнасць пасадзе настаўніка.

На наваполацкіх прадпрыемствах «Нафтан» і «Палімір» цягам тыдня затрымалі 10 чалавек. Пра гэта паведаміў «нафтанаўскі» закрыты тэлеграм-канал. Затрыманым прысудзілі адміністрацыйныя арышты, і выказваецца меркаванне, што па адбыцці работнікі будуць звольнены. Пра масавыя звальненні даходзяць звесткі і з Навалукомлю: кажуць, што за апошні час каля 100 супрацоўнікаў Лукомскай ДРЭС звольніліся нібыта «па ўласным жаданні», але такі масавы добраахвотны сыход работнікаў не выглядае на натуральную з'яву.