Судом было ўстаноўлена, што Ганна нібыта размясціла і захоўвала ў адкрытым доступе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» на асабістай старонцы інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, да моманту выяўлення супрацоўнікамі Полацкага РАУС.
Зыходзячы з устаноўленых фактаў і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя аштрафавала Нанос у даход дзяржавы на 1110 рублёў, а мабільны тэлефон «правапарушальніцы» пакінула пад арыштам як гарантыю выплаты штрафу.
Барыс Слюнькін