Не чакаючы вынікаў абласнога суду, гісторыю пра непоўнагадовага (у 2020 г.) хлопца выклала газета «Витебские вести». У артыкуле «Житель Витебской области наказан за подстрекательство к участию в массовых беспорядках» сцвярджаецца, што ён «для обучения и подготовки интернет-пользователей к участию в массовых беспорядках, сопровождающихся причинением вреда, а также вооруженным сопротивлением сотрудникам правоохранительных органов» размяшчаў у шэрагу чатаў «информацию о составе, изготовлении и применении коктейля Молотова». Гэтая інфармацыя засталася ў мэсэнджары, хаця хлопец выдаліў свой тагачасны акаўнт у Telegram .
Найверагодней, што хлопца затрымалі ў красавіку гэтага году: з таго часу ён перастаў з“яўляцца ў сацыяльных сетках.
Што да ранейшых падзеяў, то вядома, што Павел Нявыглас быў затрыманы 14 ліпеня 2020г. у Менску падчас пратэстаў супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Як непоўнагадовага, яго адпусцілі з аддзела міліцыі Савецкага раёна.
Анатоль Мяленцьеў