Згодна з пратаколам, які паступіў у суд з мясцовага аддзела міліцыі, Аляксандр у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй старонцы меў лагатып канала «Белсат», які раней быў прызнаны ўладамі экстрэмісцкімі матэрыяламі У судовым паседжанні мужчына прызнаў факт рэгістрацыі свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы і наяўнасці ў ім «экстрэмізму».
Прыняўшы прызнанне правапарушальніка як доказ віны, суддзя Елісенка, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, прызначыў Лінніку пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін сем сутак без канфіскацыі прыналежнага яму тэлефона.
Яўген Курачкін