Пракуратура прызнала хібы лёзненскай міліцыі: супрацоўнікі парушаюць заканадаўства і правы мясцовых жыхароў
Аналізуючы стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі Лёзненскага раёна за першае паўгоддзе 2024 года, пракурор раёна Аляксей Бузікаў адзначыў адназу некалькі накірункаў працы, дзе мясцовая міліцыя выявіла свой непрафесіяналізм. Адбілася гэта і на людзях, якія шукалі ў міліцыянтаў дапамогі.
У некаторых раёнах Віцебшчыны нельга прайсці медагляд па месцы жыхарства
Прыкладам, жыхары пасёлка Багушэўск мусяць ездзіць да асобных спецыялістаў у Сянно, цэнтр раёна. Да гэтага прывяла «аптымізацыя» медычных устаноў вобласці. Некаторыя з іх аб'ядналі, некаторыя перакваліфікавалі, але людзям ад гэтага толькі дадалося праблем.
Полацкі універсітэт спрабуе падняць прэстыж прафесіі інжынера, “выхаванага ў рэчышчы дзяржаўнай ідэалогіі”
ПДУ абвясціў, што будзе курыраваць 10 інжынерных класаў на Віцебшчыне. Разлік ідзе на тое, каб школьнікі загадзя рыхтаваліся і паступалі на інжынерныя спецыяльнасці, бо такіх адмыслоўцаў зараз бракуе. ПДУ збіраецца раз на месяц праводзіць заняткі для будучых інжынерных працаўнікоў непасрэдна ва ўніверсітэце, а таксама арганізоўваць экскурсіі на мясцовыя прадпрыемствы. Увага будзе надавацца і ідэалагічнай рабоце.
«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызналі старонку віцебскіх навін ў TikTok
На сайце Міністэрства інфармацыі абнавіўся спіс «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі. Там згаданы і TikTok-аккаунт «pravtb», прызнаны «экстрэмісцкім» па рашэнні Лідскага раённага суда Гродненскай вобласці ад 20 верасня. Гэты акаўнт мае 35 з паловай тысяч падпісчыкаў.
У Віцебску і 10 раёнах вобласці ў жніўні знізіўся сярэдні заробак
Гэта вымушана канстатаваць афіцыйная статыстыка: упершыню за досыць працяглы час не даводзіцца пахваліцца ростам заробку, хай сабе нават і сярэдняга. У жніўні намінальны налічаны сярэдні заробак у Віцебскай вобласці склаў 1998 рублёў 40 капеек. Гэта на 9 рублёў 80 капеек менш за ліпеньскі заробак. Зніжэнне заработнай платы ў жніўні ў параўнанні з ліпенем адбылося ў 10 раёнах і самім абласным цэнтры.