Палачанка Юлія Перапеч, мяркуючы па сацыяльных сетках, выглядае даволі нетыпова ў параўнанні з традыцыйным вобразам “звычайнай настаўніцы”. І справа не толькі ў модным моладзевым адзенні: жанчына спявае, вядзе анлайн-дыскусіі і выкладае  ў сацсеткі  разважанні пра ўласнае жыццё і сваю прафесію.  Некаторыя відэаролікі яна здымала непасрэдна ў школе, што і стала пачаткам канфлікту з адміністрацыяй. 
Па словах настаўніцы, бацькі яе вучняў ніколі не мелі заўваг да яе блогерства, а дзеці - тым болей: у прыватнасці, Юлія распавяла і пра тое, што з удзелам школьнікаў “раскруціла” Instagram  СШ №18. Але адміністрацыя запатрабавала, каб усе ролікі “школьнай” тэматыкі настаўніцы выдаліла са свайго відэаблога. 
Яшчэ месяц таму было падобна, што кампраміс знойдзены: Юлія Перапеч паабяцала змяніць фармат відэа.  Аднак  ужо ў сакавіку яна распавяла сваім падпісчыкам, што адміністрацыя школы запатрабавала або  выдаліць усё, што здымалася ў школе раней, або звальняцца. «На раздумье дали полчаса», - распавяла настаўніца. І патлумачыла  , што абрала звальненне, бо лічыць сябе “творчай натурай”,  і ёй шкада выдаляць кантэнт відэаблога, які вядзе ўжо 6-ты год.
Таксама яна размясціла ролік пра сваё развітанне з вучнямі (Юлія была класнай кіраўніцай у 7-м класе) і пра тое, што яны зразумелі ейны учынак. 
 У TikTok Юлія Перапеч мае амаль  218 тысяч падпісчыкаў і больш за 73 тысячы падпісчыкаў ў Instagram. Каментуючы відэа пра вымушанае звальненне, прыхільнікі Юліі пішуць пра тое, што  яе былыя калегі - рэтраграды, што яны захраслі з мінулым стагоддзі, што сучасная беларуская школа - гэта “савок”, у якім баяцца любой ініцыятывы. 
Таццяна Марыкава
				
		
			Чацвер, 27 Сакавік 2025		
		
	  	  
	  
  
  
  
  
	  
	
		
	
	
  Школа або TikTok
Настаўніцы полацкай СШ №18 прыйшлося звольніцца, бо адміністрацыя навучальнай установы паставіла яе перад выбарам: або выдаліць частку відэа ў TikTok, або пісаць заяву на сыход па ўласным жаданні. Прынамсі, так апісвае сітуацыю сама блогерка, якая 7 гадоў адпрацавала ў школе настаўніцай ангельскай мовы.
			Апублікавана ў
			Рознае
				
		
	  
	  
		
   
						