Чацвер, 20 Сакавік 2025

"ЧАТ Витебск, я гуляю!" у Тэлеграм прызнаны "экстрэмісцкім"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Інфармацыя пра гэта з'явілася  20 сакавіка ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. УВАГА! Спіс удзельнікаў чата адкрыты. Калі гэтыя людзі ў Беларусі, ім варта паклапаціцца пра ўласную бяспеку!

"ЧАТ Витебск, я гуляю!" у Тэлеграм  прызнаў “экстрэмісцкім суд Ленінскага раёна Гродна ( рашэнне прынятае 18 сакавіка 2025 г.). Згодна з рашэннем гэтага суда, "экстрэмісцкім" прызнаны нават лагатып інтэрнэт-рэсурса, апісаны як "схематичное изображение мужчины с поднятой рукой, в которой последний держит флаг: прямоугольное полотнище, состоящее из трех горизонтально расположенных полос: верхнее и нижнее белого цвета, по середине – красного".

“Распаўсюдам экстрэмізму” цяпер будзе лічыцца і выкарыстанне "визуальнага материалу” з "ЧАТ Витебск, я гуляю!", калі гэты надпіс будзе размешчаны на любых носьбітах, у тым ліку фотаздымках, адзенні, прадметах побыту і гд.

За падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама за “лайкі” і рэпосты з іх прадугледжана адказнасць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. За такія “правапарушэнні” могуць пакараць штрафам або арыштам.

Святлана Саўчанка