Судовыя пасяджэнні па зваротах МНС ужо пачаліся, але рашэнні эканамічнага суда Віцебскай вобласці вельмі нечаканыя. Суд адмовіў МНС у патрабаванні прыпыніць дзейнасць двух аб'ектаў - убудаваных памяшканняў па вуліцы Петруся Броўкі, 6Б / 2 і складскога комплексу па завулку Энергетыкаў, 4. Маўляў, кампанія экстранна выпраўляе недахопы, і нават паспела ліквідаваць парушэнні да прыняцця судовага рашэння.
Да канца сакавіка у эканамічным судзе запланаваныя пасяджэнні па іншых аб'ектах кампаніі «МегаЕвротекс». Як высветлілася, яна ў прынцыпе станоўча вырашаць пытанні з пажарнай бяспекай. Або мы ўбачым звышлаяльнае стаўленне да кіраўніцтва кампаніі, якая дапусціла вялікі пажар ў ГЦ “Беларусь”.
Дарэчы, пасля пажару прайшло ўжо тры месяцы, але няма аніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці знайшлі вінаватых, ці пакаралі іх і ці адкажа хаця б у нейкай ступені за здарэнне непасрэдны ўласнік гандлёвага цэнтра.
Нагадаем, падчас пажару ў Беларусі былі эвакуяваны 215 чалавек, яшчэ 10 чалавек былі ўратаваныя пажарнымі службамі, у медустановы Віцебска трапілі каля 20 чалавек.
Артур Котаў