На Дзяды Барыс Хамайда з паплечнікамі наведаў магілы памерлых сяброў
2 лістапада, у некалі афіцыйную дату дзяржаўнага календара, адзін з найстарэйшых віцебскіх актывістаў разам з паплечнікамі ўсклаў кветкі на магілы пахаваных у Віцебскім раёне пачынальнікаў дэмакратычнага руху у Віцебску.
Індустрыя 4.0 дасягнула Віцебску. Пакуль у выглядзе лекцыі пра тэхналёгіі
«Як зрабіць усё зь нічога» – пад такой назвай у Віцебску прайшла чарговая сустрэча ў межах курсу «Навука не ў сабе». Мікалай Ручэц, дырэктар фабрыкі-лябараторыі «Робавіта», на базе якой і адбыўся воркшоп, расказаў прысутным пра тэхналёгію 3D-друку, лязэрную рэзку, прынцыпы робататэхнікі і пра пэрспэктывы навуковага прагрэсу.
Расстрэльная ноч віцебскай інтэлігенцыі. Хто быў катам
У ноч з 3-га на 4-е лістапада 1937 году непадалёку ад Віцебску супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня Наркамату ўнутраных спраў (НКУС - НКВД) расстралялі больш за сто мірных грамадзян. Большасьць зь іх былі прадстаўнікамі віцебскай інтэлігенцыі. Імя ката – вядома.
“І гонар, і горыч…” Віцяблянін Вадзім Кузьмін атрымаў мэдаль Праведніка народаў сьвету
Падчас імпрэзы памяці, прысьвечанай 75-й гадавіне зьнішчэньня Менскага гета, двум беларусам былі ўручаныя мэдалі Праведнікаў народаў сьвету. Адзін зь іх – віцяблянін Вадзім Кузьмін. Ён атрымаў ганаровы мэдаль як унук і пляменьнік Праведнікаў сьвету – Назара, Ганны, Аксаны і Фёдара Кузьміных, якіх, на жаль, ужо няма сярод жывых…
Дыпляматы дзьвюх прыбалтыйскіх амбасадаў сустрэліся з грамадзкасьцю Віцебску
16 кастрычніка віцебчукі мелі добрую магчымасьць паўдзельнічаць у анансаваным праз сацыяльныя сеткі дыялёгу "Беларускі дом у эўрапейскім квартале". У Віцебск завіталі намесьнік пасла Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Данатас Аўгуліс і консул эстонскай амбасады ў Менску Кадры Лутт.