Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна жыхара Ленінградзкай вобласьці Расеі. Яго абвінавачваюць у «злачынствах супраць полавай свабоды». Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд.

Актывіст Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» і кампаніі «Наш дом» палкоўнік у адстаўцы Мікалай Петрушэнка зрабіў сэнсацыйнае прызнаньне: у часе свайго дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце СССР ён зьбіраўся забіць Міхаіла Гарбачова. І, паводле яго словаў, меў усе магчымасьці ажыцьцявіць задуму, але ў самы апошні момант спужаўся.

Мікола Конан атрымаў 10 год лягераў за адмову стаць “сексотам” КДБ. А перасьлед спадара Міколы пачаўся, калі ён, яшчэ ня ведаючы пра існаваньне Саюзу беларускіх патрыётаў, друкаваў для іх прысягу на просьбу сябра Васіля Мядзельца. Гэта адбывалася падчас яго навучаньня ў Глыбоцкай пэдвучэльні.

Віцебскі журналіст Уладзімер Жыгулоў атрымаў пастанову са Сьледчага камітэту аб спыненьні справы па факце невядомага зьнікненьня ў 1998 годзе ягонага сына Аляксандра. З пастановы вынікае, што на момант, калі распачыналі справу, “Аляксандар Жыгулоў не зьяўляўся бязь вестак зьніклым, бо загінуў у выніку зьдзейсьненага супраць яго злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 КК РБ (наўмыснае забойства)”.

50-гадовая жыхарка Віцебску, уладальніца прыватнага бізнэсу, вельмі перажывала праз праблемы ў асабістым жыцьці дачкі, якая рэгулярна сварылася з мужам. Неяк бізнэс-лэдзі глядзела на расейскім кабельным тэлеканале перадачу «Магнэтызм»...