16 чэрвеня ў Віцебску прайшла абласная справаздачна-выбарная канфэрэнцыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У працы канфэрэнцыі ўзялі ўдзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька і два ягоныя намесьнікі, якія прэтэндуюць на пасаду кіраўніка партыі, Мікалай Казлоў і Васіль Палякоў. Новага партыйнага лідэра мусяць абраць 8 ліпеня на зьезьдзе ў Менску.

Паводле “Нашай Нівы”, у дзясятцы самых бедных раёнаў краіны Віцебшчына прадстаўленая сем разоў. Затое Шаркоўшчынскі рэгіён, які лічыўся найбяднейшым у краіне два гады запар, перастаў быць такім, абагнаўшы найбліжэйшага канкурэнта – Мсьціслаўшчыну – на 60 капеек.

Яшчэ чацьвёра нашых землякоў атрымалі нядаўна тытул “Праведнікі Сьвету”. Гэтае ганаровае званьне было нададзена пасьмяротна колішнім жыхарам вёсцы Машкіна (пад Заронавам) Назару і Ганьне Кузьміным, а таксама іх дзецям Аксане і Фёдару. Пра гэта “Віцебскай вясьне” паведаміў унук Назара і Ганны віцяблянін Вадзім Кузьмін.

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч правёў 27 траўня чарговую сустрэчу з прадстаўнікамі ўсходняй Віцебшчыны. Абмен думкамі і наладжваньне рэгулярнай камунікацыі паміж кіраўніцтвам і рэгіянальнымі актывістамі – важны элемэнт зваротнай сувязі.

Напярэдадні Сусьветнага дня барацьбы з гамафобіяй, які адзначаецца 17 траўня, у Віцебску прайшоў бясплатны паказ фільму «Кліч мяне сваім імем». Арганізатарам імпрэзы выступіла «Жывая бібліятэка». Ва ўтульнай залі арт-прасторы VZAP сабралася каля 20 маладых чалавек, галоўным чынам студэнтаў. Зь іх было толькі 2 хлопцы, астатнія дзяўчаты.