Праз сайт мясцовага выканкаму Полацкі аддзел унутраных спраў заклікаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі садовых таварыстваў, па магчымасці арганізаваць вартавую ахову лецішчаў. Аддзел міліцыі абгрунтоўвае сваю просьбу тым, што ўдзел уладальнікаў дач у ахове дапаможа забяспечыць маёмасную бяспеку садаводчых таварыстваў, а таксама ўладальнікаў дачных домаўладанняў.

25 сакавіка ў Дуброўна ў прыватны дом, дзе жыве актывістка «Народнай Грамады» Наталля Стрэльчанка з дзецьмі, прыйшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з пастановай на ператрус. Санкцыю на яго даў пракурор Міхаіл Пацееў. Паводле пастановы, нагодай для вобшуку стала нібыта абраза ў мэсэнджары старшыні суду Дубровенскага раёну Марыі Цыклінскай.

19 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску скончыўся разгляд грамадзянскага пазову адлічанай з другога курсу ВДМУ Паліны Нітчанкі. Студэнтка патрабавала адмяніць дысцыплінарныя спагнанні і аднавіць яе ў навучальнай установе, а таксама – спагнаць з універсітэту судовыя выдаткі. Суд адмовіў у задавальненні іску ў поўным аб'ёме.

Перад Днём волі студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту просяць падпісаць паперы аб тым, што яны азнаёміліся са зменамі ў адміністрацыйным артыкуле 24.23 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», колішні арт. 23.24). Але просяць так, што больш падобна да прымусу. Пра гэта сведчыць аўдыёзапіс, які «Віцебскай Вясне» даслалі нашыя чытачы з Полацку.

Жыхары Віцебску падзякавалі за грамадзянскую пазіцыю і сумленнасць Уладзіміру Мартаву – загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі гарадской клінічнай больніцы хуткай медычнай дапамогі, якога звальняюць з 3 красавіка. Відэа акцыі ў падтрымку лекара размясціў тэлеграм-канал «Віцебск неверагодны», піша TUT.BY.