У выніку за май і пачатак чэрвеня ў чатырох гарадах Віцебскага рэгіёну адбылося 6 выпадкаў мужчынскіх (пара)суіцыдаў, два з якіх, на жаль, завяршыліся самагубствам.

У дачыненні да віцябляніна Сяргея Каваленкі распачатая крымінальная справа за «знявагу дзяржаўных сімвалаў». Пра гэта жонцы віцебскага актывіста стала вядома ў кастрычніку 2021 году. Тады да яе прыходзілі з ператрусам і распытвалі, дзе знаходзіцца яе муж. Днямі да Алены Каваленкі зноў прыходзілі міліцыянты.

16 траўня ў Віцебску некалькі чалавек ва ўзросце 30-35 гадоў замацавалі на плоце латышскага консульства банэр з выявай помніка савецкім салдатам, які плануюць знесці ў Рызе. Пасля запалілі знічкі на ходніках, расклалі кветкі, а таксама пачалі раздаваць кветкі мінакам, каб тыя дзейнічалі па іхным прыкладзе.

9 траўня ў агульнагарадское шэсце ўключылі акцыю «Бессмертного полка», удзельнікі якога афіцыйна пазіцыянуюць сябе як ініцыятыва захавання памяці пра загінулых герояў мінулай вайны.  Аднак па Віцебску калона прайшла не толькі з партрэтамі сваіх загінулых сваякоў, але з партрэтам Сталіна, стужкамі ў колерах расейскага сцяга і нашыўкамі «Z».

Цягам красавіка па ўсёй Віцебшчыне быў афіцыйна абвешчаны збор гуманітарнай дапамогі. У дзяржаўных СМІ пра гэта пісалі вельмі расплывіста: «гуманітарны груз будзе дастаўлены ўкраінскім уцекачам і ў рэгіёны Украіны, якія пацярпелі ад вайсковых дзеянняў». Дапамога збіралася пад эгідай ГА «Белая Русь» і дабрачыннага фонду Аляксея Талая – вядомага паралімпійца і матывацыйнага трэнера, ураджэнца Воршы.