Крама “Князь Вітаўт” не пратрымалася ў Віцебску і аднаго году. Яна адчынілася ў жніўні 2017-га на праспэкце Фрунзэ, у лютым 2018-га пераехала ў піраміду “Марка-Сіці” і зачынілася амаль адразу пасьля сёлетняга “Славянскага Базару”. Мяркуем, гэта страта для Віцебску…

Часовы павераны ў справах Каралеўства Нідэрляндаў у Рэспубліцы Беларусь спадар Паўл ван Oоствэйн працягвае падарожнічаць па Віцебшчыне. 18 ліпеня дыплямат сустрэўся з полацкімі прафсаюзнымі актывістамі Віктарам Стукавым і Міколам Шарахам.

У дзень закрыцьця “Славянскага базару” 17 ліпеня ў Віцебску прайшоў устаноўчы зьезд грамадзянскай ініцыятывы “Саюз”. Заснавальнікі “Саюзу” спадзяюцца, што іхная дзейнасьць “дапаможа процістаяць засільлю празаходняй прапаганды ў інфармацыйнай прасторы Беларусі і Расеі”.

Сустрэча прайшла ў канфэрэнц-залі віцебскага гатэлю «Эрыдан». Кіраўнік аддзяленьня амбасады Каралеўства Нідэрлянды, часовы павераны ў справах спадар Паўл ван Oўствэйн прыехаў у горад над Дзьвіной, каб распавесьці пра дзейнасьць амбасады, бліжэй пазнаёміцца зь мясцовай грамадзянскай супольнасьцю і праінфармаваць усіх зацікаўленых у супрацы пра тыя магчымасьці, якія даюць галяндзкія фундацыі беларускім няўрадавым арганізацыям.

На працягу трох дзён, з 22 па 24 чэрвеня, у гарадзкой бібліятэцы імя Горкага ў межах дзён гораду праходзіў трэці урбан-арт форум «Прастора». Імпрэза ладзілася ў фармаце хакатону – своеасаблівага інтэлектуальнага маратону распрацоўшчыкаў, які доўжыўся некалькіх дзён кругласутачна безь перапынку. Праграмісты, дызайнэры, мэнэджэры, урбаністы, эколягі атрымалі магчымасьць сустрэцца ў адным месцы і сумеснымі намаганьнямі распрацаваць і рэалізаваць праекты.