Вядомы доктар з Віцебска расказаў аб сітуацыі з ковідам у Беларусі, пра вакцынацыю і вакцыны.

Палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка 26 студзеня 2022 году быў пераведзены ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу праваабаронцы і пакінуў прысуд у сіле. Судаленку пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У сувязі з абвяшчэннем даты правядзення рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыю прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выказалі прыхільнасць пазіцыі беларускіх праваабарончых арганізацыяў з нагоды канстытуцыйнай рэформы і заявілі аб немагчымасці поўнамаштабнага назірання за абвешчаным рэферэндумам. Прыводзім заяву цалкам.  

12 студзеня 2022 году на сваёй старонцы ў Facebook юрыст ліквідаванага «Офісу па правах людзей з інваліднасцю» Алег Граблеўскі паведаміў, што паспяхова пакінуў Беларусь і зараз знаходзіцца па-за дасяжнасцю следчых органаў краіны. Дзяржава выставіла супраць яго абвінавачанне паводле артыкулу 209 («Махлярства») за нібыта завалоданне грашыма арганізацыі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў і запусціў у публічную прастору Аналітычны агляд пра стан з правамі чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе. Праваабаронцы далі адзнаку парушэнням грамадскіх і палітычных правоў і свабод у краіне, адзначылі негатыўныя тэндэнцыі, якія мелі быць летась. Частка інфармацыі, выкладзенай у дакладзе, тычыцца і Віцебскага рэгіёну.