Заснавальнік сайта Orsha.eu месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве. Расказвае пра "ваенны сіндром", інстынкты самазахавання і крах рэжымаў
Ігар Казмерчак — заснавальнік рэгіянальнага медыя Orsha.eu, восенню мінулага года з’ехаў пад ціскам рэпрэсій у Чарнігаў, будаваў планы развіваць беларускую супольнасць. Але. Ён месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве, на днях змог выехаць у Львоў. Ігар расказаў пра падзеі ў горадзе, новы досвед, новыя каштоўнасці і свой прагноз, як будзе развівацца сітуацыя. Пра гэта піша БАЖ.
У «Шэрай кнізе – 2021» віцебскія праваабаронцы зафіксавалі 350 выпадкаў парушэнняў правоў чалавека
Традыцыйна, на пачатку года, выйшла чарговая «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2021 году. Аб’ём кнігі складае 260 старонак, на якіх распавядаецца пра 347 выпадкаў парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2 разы.
Жыхароў Віцебску выклікаюць у СК па справе «Вясны»
Некалькі чалавек за апошні тыдзень атрымалі тэлефанаванні са Следчага камітэту. Следчыя запрашалі прыйсці на допыт «пра Бяляцкага», а таксама называлі прозвішчы іншых праваабаронцаў. Тым, хто ўжо схадзіў у СК, сказалі, што яны знаходзяцца ў статусе сведак па крымінальнай справе.
Доктар Мартаў: Няма нічога добрага ў тым, што цяпер усе перахварэюць на «Омікрон»
Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку этапавалі ў віцебскую калонію
Палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка 26 студзеня 2022 году быў пераведзены ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу праваабаронцы і пакінуў прысуд у сіле. Судаленку пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.