«Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні. Перш за ўсё, смельчакі, якія займаюцца гэтай працай, шукалі праўду і задакументавалі свету палітычныя рэпрэсіі сваіх суграмадзян — выказваліся, супрацьстаялі і трымаліся курсу, падвяргаючыся пагрозам з боку тых, хто дамагаўся іх маўчання. Тым самым яны зрабілі наш свет мацнейшым», — адзначыў Джо Байдэн. Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.
Нарвежскі Нобелеўскі камітэт 7 кастрычніка аб'явіў у Осла лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год. Імі сталі беларус Алесь Бяляцкі і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны. Гэта другая Нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Алег Кунін