Дзень правоў чалавека святкуецца міжнароднай супольнасцю штогод 10 снежня. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Але і сёння правы чалавека працягваюць заставацца працуючай канцэпцыяй. 

Сёння 8 снежня ў галандскім горадзе Гаага прайшла цэрэмонія ўручэння праваабарончай прэміі “Цюльпан правоў чалавека 2022”, заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў беларускі Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Узнагароду ўручаў міністр замежных спраў Вопке Хукстра.

Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання завершыўся ў Берліне. Ён праходзіў з 15 па 18 лістапада, і аб’яднаў каля 1000 удзельнікаў з самых розных краін. Аднім з трох беларусаў, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве быў віцебскі праваабаронца Павел Левінаў.

У судзе Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы разгледзелі крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога 30 красавіка мінулага году асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «махлярства ў буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу), а таксама за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крыминальнага Кодэксу). Ён знаходзіцца ў зняволенні, і цяпер яго судзілі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі ў вершы, змешчаным у апеляцыйнай скарзе. Суддзя Вікторыя Пакунова 26 кастрычніка прызначыла яму яшчэ два гады калоніі.

Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей — 50 гадоў. Сям'я Валянціна вымушана пакінула Беларусь, ён сам цяжка перахварэў на пнеўманію ў мінскім СІЗА №1 і яму нядаўна ўзмацнілі абвінавачванні.