19 кастрычніка адбылося паседжанне Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, асноўнай мэтай якой з'яўляецца незалежны грамадскі кантроль за выкананнем правоў асуджаных. На паседжанні былі падведзены папярэднія вынікі працы і разгледжаны праект плана дзеянняў Віцебскай АНК на 2024 год. У пасяджэнні прыняла ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Быкава.

Былы палітзняволены юрыст праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» аршанец Алег Граблеўскі распавёў пра цяперашні прававы стан інвалідаў і пра магчымасці дапамогі.

Абвестка пра тое, што Глыбоцкі УКС шукае падрадную арганізацыю для рамонтных работ з мадэрнізацыяй вадаправода, каналізацыі, цеплапункта, электрасетак, і пажарнай сігналізацыі размешчана на сайце дзяржзакупак. З апісання вынікае, што рамонт прадугледжвае замену даха, сістэму вонкавага вадасцёка, а таксама рэстаўрацыю фасадаў і замену франтонаў на асобных участках турмы, якая часткова месціцца ў колішнім жылым корпусе Беразвецкага кляштара базыльянаў, помніку архітэктуры 18-га стагоддзя.

Тым самым адміністрацыя наваполацкай калоніі парушыла законнае права зэкаў, на чатыры тэлефонныя званкі ў месяц і адзін відэазванок праз месэнджэр Skype (Viber). Некаторыя вязні не змаглі паразмаўляць са сваякамі ўжо больш за 20 дзён, што перашкаджае асуджаным падтрымліваць сацыяльныя сувязі і перавыхоўвацца.

У папраўчай калоніі №1, дзе адбываюць свае тэрміны такія вядомыя асобы, як Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі, мяняюць начальніка, даведалася «Зеркало». Выданню на падставе сведчанняў дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц стала вядома, што Андрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду.