На сустрэчы прагучала меркаванне аб тым, што грамадскія кантралёры інтэнсіўна і вынікова папрацавалі сёлета.
Гэта выявілася пад час таго, калі сябры камісіі абмеркавалі вынікі грамадскага кантролю за дзейнасцю папраўчай установы адкрытага тыпу № 11 (г. Віцебск), папраўчых устаноў “Выпраўленчая калонія № 3” (Віцебскі раён), “Выпраўленчая калонія № 1” (г. Наваполацк), якія сумесна наведалі на працягу 2023 года.
Старшыня камісіі Уладзімір Каташук праінфармаваў прысутных аб наведванні асабіста ім папраўчых устаноў адкрытага тыпу № 9 і № 10, дзе праводзіліся спаборніцтвы па гіравым спорце і падвядзенне вынікаў конкурсу насценных газет папраўчых устаноў Віцебскай вобласці адпаведна. У Дзень ведаў ён пабываў у следчым ізалятары №2.
І хаця з боку грамадзян, якія адбылі пакаранне ў вышэйпералічаных ВК і ВУАТ, ёсць шмат нараканняў на працу персаналу і кіраўніцтва пенітэнцыярных устаноў Віцебскай вобласці, аднак пад час працэсу грамадскага кантролю парушэнні правоў і законных інтарэсаў асуджаных членамі камісіі ўстаноўлены не былі.
Можа быць з-за таго, што сябры і кіраўніцтва Віцебскай АНК, з года ў год "не заўважаюць" парушэнняў правоў і законных інтарэсаў зняволеных, у красавіку 2023 года, яна была адзначана падзячным лістом Мінюста.
Руслана Елкіна