Пасля вызвалення 19 сакавіка 250-ці беларускіх палітвязняў сярод сваякоў зняволеных “за палітыку” зноў абвастрыліся дыскусіі: ці настойваць на тым, каб пра пакаранне блізкага чалавека “ніхто не ведаў”, ці надварот – зрабіць гэты факт вядомым для шырокай грамадскасці. Паколькі  вызваленні з-за кратаў апошнім часам адбываюцца пры садзеянні Злучаных Штатаў, і Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл заявіў, што да канца 2026 года спадзяецца паспрыяць вызваленню ўсіх беларускіх палітзняволеных, гэтае пытанне сапраўды паўстае вельмі востра. Шукаем на яго адказ разам з юрыстам і праваабаронцам Алегам Мацкевічам.

Уладзімір Захараў валодаў вялікай колькасцю нерухомасці ў Полацку і Наваполацку. Але ў 2023 годзе ў дачыненні да яго былі заведзеныя крымінальныя справы. Не чакаючы арышту, ён з’ехаў з Беларусі. І адтуль дасылаў лісты прэм'еру Галоўчанку, кіраўніку КДБ Церцелю, старшыні Савета Рэспублікі Качанавай і іншым, спрабуючы пераканаць іх у тым, што падазрэнні  ў адносінах да яго беспадстаўныя. Урэшце ён вярнуўся на радзіму, дзе ў лютым 2025 года быў асуджаны паводле  арт. 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў; арт. 369‑1 Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Беларусі.

Дзмітрый – ураджэнец Наваполацка, шмат гадоў ён аддаў дыпламатычный службе, але скончыў кар’еру  ў 2022 годзе. У канцы мінулага года яго асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК). 

Ён быў асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса  (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) да зняволення ў калоніі 2 красавіка 2025г.

Ён быў прызнаны вінаватым  у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). 31 жніўня 2023 г. на закрытым пасяджэнні суд пастанавіў пакараць Загалаўца па сукупнасці прад’яўленых абвінавачванняў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 3 з паловай гады.