У кастрычніку 2024 года ён быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе за данаты паводле ч. 1 арт. 361-2 КК  РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў калоніі. Суд прыходзіў у закрытым рэжыме.

Пасля затрымання 39-гадовы дубровенец каля 4-х месяцаў правёў у віцебскім СІЗА-2, пасля быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці і варажнечы). Суд пакараў яго  трыма гадамі "хіміі". 

Па рашэнні Віцебскага абласнога  суда мужчына быў  прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі  1 і 2 арт. 361-4 КК РБ). Андрэя Матусенку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Ён быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў  судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядала суддзя Святлана Кузмічонак. Мужчыну  асудзілі да трох гадоў “хіміі”.  

Пасля перамоваў Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джонам Коўлам 19 сакавіка былі вызваленыя 250 беларускіх палітвязняў. З іх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву без пашпартоў. Сярод вызваленых і тых, хто застаўся ў Беларусі, ёсць і жыхар Глыбокага, прадпрымальнік Леанід Шпец.