На сайце міжнароднай арганізацыі апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.

У другой палове лістапада 2023 года сваякі Мікалая  атрымалі пацвярджэнне, што ён знаходзіцца ў Глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры, то ў камеры штрафнога ізалятара. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спатканні. Палітвязня Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га года, за два месяцы да выбараў кіраўніка дзяржавы.

Адпаведная заява беларускай праваабарончай супольнасці прынята 27 траўня. Віцябляніна асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і штрафа памерам 16 тысяч рублёў. Суд над Сяргеем Высоцкім прыходзіў у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Яго справу разглядаў суддзя Аляксандр Абашын.

Паводле заявы беларускай праваабарончай супольнасці ад 22 траўня, статус палітычнага зняволенага атрымалі Сяргей Мельнікаў, жыхар пасёлка Лужасна (Віцебскі раён) і аршанец Аляксандр Камлёнак. Першы мужчына ўжо асуджаны да зняволення ў калоніі, другога трымаюць у Віцебскім СІЗА-2.

Пра гэта паведаміў Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта праз сайт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”. Паводле СК, ён падазраецца ў садзейнічанні экстрэмісцкаму фармаванню «Белсат».