Пятніца, 15 Май 2026

У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унеслі палачанку Ціну Палынскую і яе дачку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле гэтага спіса на сайце МУС, Ціна Палынская і Маргарыта Рабіновіч прызнаныя вінаватымі паводле  частак 1, 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і зараз «адбываюць пакаранне». Меркавана, іх справа можа быць звязана з прызнаннем «Беларускай аналітычнай майстэрні» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.

Па інфармацыі праваабаронцаў, былую журналістку Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да 2 гадоў калоніі – такое рашэнне прыняў Віцебскі абласны суд. Апрача пакарання зняволеннем, на абедзвюх былі наклaдзены штрафы. Жанчыны абскарджвалі гэты вырак у Вярхоўным судзе, але вынік разгляду апеляцыі, які адбыуся двух тыдняў таму, не вядомы.

Ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку 2025 года. Летась 16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя.

Апошняя актыўнасць Ціны Палынскай у сацсетках была заўважана  летась 19 траўня. Найверагодней, у той самы дзень яе разам з дачкой затрымалі.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ціну Палынскую і Маргарыту Рабіновіч палітычнымі зняволенымі.

Андрэй Чахоўскі