Праваабаронцы прызналі палітвязнем дубровенскага актывіста Міхаіла Чамураку
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі актывіста з Дуброўна Міхаіла Чамураку палітычным зняволеным. 7 ліпеня 2021 году Дубровенскі раённы суд прызнаў мужчыну вінаватым у паклёпе (арт. 188 КК) і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Пакаранне пачаў адбываць ад 10 кастрычніка.
«Я поўнасцю цяпер застаюся без падтрымкі». Блогер-палітвязень Шэры Кот даслаў ліст з калоніі
33-гадовы аўтар ютуб-каналу Шэры Кот - палітвязень Зміцер Казлоў, напісаў у лісце з папраўчай калоніі № 2, што поўнасцю застаўся без падтрымкі. Пра гэта паведаміла праваабаронца з Воршы Паліна Сцепаненка, якая пасля доўгага перапынку атрымала ліст ад Шэрага Ката, піша Радыё Свабода.
Палітвязень Яўген Харашкевіч змешчаны ў санчастку віцебскага СІЗА-2
Палітвязень Яўген Харашкевіч з Наваполацку, якому Віцебскі абласны суд прысудзіў 4 гады калоніі, прызнаўшы вінаватым па трох крымінальных артыкулах, знаходзіцца зараз у санчастцы СІЗА-2 у Віцебску. Пра гэта паведаміў бацька палітвязня. Пасля суду ён быў на спатканні з сынам, але брата Яўгена праз нейкі час на спатканне з ім ўжо не пусцілі: паведамілі, што ён «прыхварэў», але нібыта неўзабаве мае ўжо выпісацца.
«Ухвалена цэнзурай», або Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
Недаацаніць важнасць лістоў для зняволеных вельмі складана. Практычна кожны, хто трапіў за краты, скажа, што самую вялікую падтрымку і радасць прыносяць вестачкі з волі. Лісты - гэта не толькі навіны, але і новыя ўражанні і знаёмствы, спосаб камунікацыі і падтрымкі сувязі з рэчаіснасцю. Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч распавядаў, што кожны дзень вылучаў час, каб пісаць лісты палітвязням. Цяпер ён сам знаходзіцца ў СІЗА па крымінальнай «справе Вясны» і дзеліцца сваімі назіраннямі:
Віцябляніна Антона Сомава, затрыманага за каментары ў «ВКонтакте», прызналі палітвязнем
Праваабаронцы прызналі 53-гадовага віцябляніна Антона Сомава, затрыманага ў Віцебску 30 верасня, палітычным зняволеным. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцара. Зараз Антон Сомаў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна ў Менску. Кадры яго затрымання з'явіліся на канале «Жулики Беларуси».