Актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака, асуджаны ў ліпені 2021 году да трох гадоў абмежавання волі за паклёп (арт. 188 КК), выехаў 26 лістапада з Беларусі і знаходзіцца зараз у бяспецы. Пра гэта паведамілі праваабаронцы ПЦ «Вясна». Чамурака ад 10 кастрычніка адбываў пакаранне на ваўкавыскай «хіміі» (ПУАТ №29). Ён быў прызнаны палітвязнем.

Па рашэнню адміністрацыі Віцебскай папраўчай установы адкрытага тыпу №9 палітвязня Дзмітрыя Абрамука, які адбывае трохгадовае пакаранне, паставілі на ўлік як «схільнага да самавольнага сыходу з установы». Дзмітрый Абрамук быў асуджаны ў Берасці па так званай «карагоднай справе».

Гарадзенскага музыку і палітвязня Ігара Банцэра выпусцілі пасля 20 дзён у ШІЗА. Цяпер ён знаходзіцца на «хіміі» у Віцебску. У сераду 24 лістапада мае адбыцца суд, які канчаткова вызначыць, ці будзе пакаранне замененае на больш жорсткае і ці адправяць музыку ў калонію, паведамляе belraz.eu.

Міхаіл Жамчужны – дацэнт, кандыдат тэхналагічных навук, вывучаў праблемы прамысловай вытворчасці вадароду. Заснавальнік грамадскай арганізацыяй «Платформ інавейшн», якая займалася пытаннямі парушэння правоў людзей у месцах пазбаўлення волі. Двойчы асуджаны: у 2006 годзе па эканамічным артыкуле – на 5 гадоў і ў 2015 годзе за абарону правоў зняволеных – на 6,5 гадоў. Быў прызнаны палітвязнем. Вашай увазе – тэзісы сустрэчы з Жамчужным на канале «Нация Лидеров Онлайн-хаб».

Віцебская транспартная пракуратура накіравала ў суд Полацкага раёну крымінальную справу ў дачыненні 38-гадовага жыхара Наваполацку Руслана Слуцкага. Яму ставяць у віну прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў (ч.1 арт. 309 КК РБ) і акт тэрарызму (ч.1 ст. 289 КК РБ). Па выстаўленых абвінавачаннях суд можа прызначыць Слуцкаму максімальнае пакаранне - 15 гадоў пазбаўлення волі.